На "Гомельхлебпраме" ўвялі скарочаны працоўны дзень — дзве гадзіны

На "Гомельхлебпраме" ўвялі скарочаны працоўны дзень — дзве гадзіны

Дзяржаўнае ААТ "Гомельхлебпрам" скарачае працоўны дзень многім сваім рабочым на тры чвэрці — да дзвюх гадзін у дзень. Кіраўнікі прадпрыемства тлумачаць новы распарадак тым, што скарачаюцца аб’ёмы вытворчасці ў сувязі з надыходам перадвелікоднага посту, паведаляе Радыё "Свабода".

Адпаведны загад гендырэктар "Гомельхлебпрама" Наталля Верамеева падпісала яшчэ 5 сакавіка.

Па словах рабочых, пры такой загрузцы іх заробкі складуць каля 400 тысяч рублёў за месяц. Пры тым, што адна толькі "камуналка" патрабуе каля 800 тысяч. Рабочыя мяркуюць, што іх проста падштурхоўваюць да звальнення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі