На Еўрапейскіх гульнях у Баку аўтобусам збіла траіх спартсменак (відэа)

Тры спартсменкі з Аўстрыі, якія ўваходзяць у каманду краіны па сінхронным плаванні, сур’ёзна пацярпелі ў выніку ДТЗ на Еўрапейскіх гульнях у Баку. Здарэнне зафіксавалі камеры відэаназірання: тэхнічна няспраўны аўтобус, які рабіў разварот, раптам панесла на групу спартсменаў, якія ішлі па тэрыторыі Вёскі атлетаў.

Болей за ўсіх пацярпела 15-гадовая Ванэса Сахінавіч — дзяўчыну даставілі ў лякарню са шматлікімі пераломамі. Луна Паер атрымала траўмы рук. Яшчэ адна аўстрыйскай плыўчыха, Верэна Брэйт атрымала толькі нязначныя пашкоджанні. Сахінавіч і Паер накіравалі ў Аўстрыю на асабістым самалёце прэзідэнта Азербайджана Ільхама Іліева. Пазней Сахінавіч зрабілі аперацыю, пасля чаго спартсменку ўвялі ў стан штучнай комы.

Паводле прэс-службы лякарні ў Вене, куды даставілі аўстрыйскіх сінхраністак, небяспекі для жыцця пацярпелай дзяўчыны няма.

Паводле крыніцы ТАСС, у момант аварыі аўтобус рухаўся з хуткасцю 23 км/гдз. На павароце кіроўца ўбачыў пешаходаў, але не змог спыніцца, бо адмовіла педаль газа — па ўсёй верагоднасці, ён хацеў запаволіць хуткасць пры дапамозе счаплення.
Расследаванне інцыдэнта не завершанае. Вінаваты ў аварыі кіроўца знаходзіцца ў паліцыі. Афіцыйных каментароў праваахоўнікі Азербайджана не даюць, інфармуе newsru.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі