На "Еўрабачанні" вызначылі 10 першых фіналістаў

10 фіналістаў названыя па выніках першага паўфінала на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2008", які прайшоў у Белградзе.  Імі сталі прадстаўнікі Грэцыі, Румыніі, Босніі і Герцагавіны, Фінляндыі, Расіі, Ізраіля, Азербайджана, Арменіі, Польшчы і Нарвегіі. Дзевяць удзельнікаў вызначылі тэлегледачы і аднаго - журы ў краінах-удзельніцах паўфінала.

У фінал не патрапілі Чарнагорыя, Эстонія, Малдова, Сан-Марына, Бельгія, Славенія, Ірландыя, Андора і Нідэрланды, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што 22 траўня ў другім паўфінале выступяць прадстаўнікі яшчэ 19 краінаў, а сярод іх і Руслан Аляхно з Беларусі.