На "Еўрабачанні" мы далі Польшчы 2 балы, Украіне — 1. І хто каму добры сусед?

На "Еўрабачанні" мы далі Польшчы 2 балы, Украіне — 1. І хто каму добры сусед?

Пасля "Еўрабачання" беларусы пачалі наракаць на суседзяў. Маўляў, калі за нашых артыстаў не галасуюць у Літве, Польшчы і ў Расіі, дык і сяброўства ніякага насамрэч няма — адны размовы. Гарачыя галовы нават пачалі агітаваць за байкот віленскага гандлёвага цэнтра "Акропаліс".

Іншыя раптам даведаліся, што сапраўдныя сябры Беларусі жывуць у Азербайджане і ва Украіне, бо журы з гэтых дзвюх краін паставіла дуэту Naviband максімальны бал — 12.

Колькі балаў Naviband атрымаў з розных краінаў:

Балы Ад журы Балы Ад гледачоў
1 Вялікабрытанія, Ізраіль  1 Літва, Малдова
2 Балгарыя, Латвія, Мальта 2 Ізраіль, Эстонія
3 Грэцыя, Малдова 3 Чэхія
5 Харватыя 4 Польшча
7 Аўстрыя 6 Грузія, Латвія
12 Азербайджан, Украіна 8 Украіна
  Усяго: 50   Усяго: 33

Так, займаць 17-е месца крыўдна. Але сварыцца праз гэта з (амаль) усімі суседзямі, на нашу думку, немэтазгодна. Тым больш, што беларусы і самі сваіх суседзяў не вельмі падтрымалі! Мяркуйце самі: польскай спявачцы Касі Мось беларускае журы дало 2 балы, а ўкраінцам "O.Torvald" усяго 1 бал "адшкадавалі" беларускія гледачы. І ўсё!

Літва, Латвія і Расія ў фінале "Еўрабачання" не ўдзельнічалі. Атрымліваецца, з 48 балаў, якія беларусы сумарна маглі даць суседзям, мы далі ім... тры. А больш за ўсё спадабаліся нашаму журы і гледачам Балгарыя (24 балы), Партугалія (17) і Швецыя з Нарвегіяй (па 11) і Малдова (10). Вось такая геапалітыка!

Балы Ад журы Ад гледачоў
12 Балгарыя Балгарыя
10 Партугалія Малдова
8 Нарвегія Венгрыя 
7 Нідэрланды Партугалія
6 Аўстрыя Бельгія
5 Швецыя Нарвегія
4 Аўстралія Францыя
3 Данія Швецыя
2 Польшча Румынія
1 Ізраіль Украіна

 

Таксама цікава, як разышліся сімпатыі беларускага журы і беларускіх гледачоў. Малдову і Венгрыю, якую адзначылі гледачы, журы ўвогуле праігнаравала. Затое тэлевізійная аўдыторыя конкурсу не заўважыла аўстралійскага спевака Isaiah, а Робіна Бенгтсана са Швецыі ацанліа нашмат больш сціпла, чым прафесіяналы.

Затое Крысціян Костаў з Балгарыі спадабаўся ўсім. Ён атрымаў максімальны бал і ад журы, і ад гледачоў з Беларусі. А перамог усё роўна партугалец Салвадор Сабрал, што праўда, таксама фаварыт беларусаў!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі