На Данбасе з'явіліся мінамёты "Цюльпан", якія маюць ядзерныя снарады

Ён нагадаў, што раней украінскія ўлады атрымлівалі з Расіі па неафіцыйных каналах пагрозы аб прымяненні тактычнай ядзернай зброі. Як паведамляла Еўрарадыё, пра гэта ўпершыню заявіў міністр абароны Украіны.

Данілюк піша, што "240-мм самаходныя мінамёты 2С4 "Цюльпан" артылерыі Рэзерва Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Расійскай федэрацыі, якія ўжо прынятыя і выкарыстоўваюцца расійскімі войскамі на тэрыторыі Украіны, акрамя актыўна-рэактыўных і фугасных мін, маюць у боекамплекце ядзерныя снарады магутнасцю да двух кілатон, а таксама нейтронныя снарады "Смала" і "Фата".

Фота з сацсетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі