Міністр абароны Украіны: Расія пагражала тактычнай ядзернай зброяй

Паводле яго слоў, аперацыя па вызваленню Данбаса ад тэрарыстаў завершаная, але ў той жа час ва Украіну прыйшла "вялікая вайна", ахвяры якой будуць налічваць дзясяткі тысяч чалавек.

Міністр абароны Украіны сцвярджае, што "Расія прайграла гібрыдную вайну", паколькі ўкраінскія сілавікі ўпэўнена знішчалі "банды расійскіх наймітаў", а таксама дыверсантаў і спецназаўцаў. Таму Масква пайшла на поўнамаштабнае ўварванне сваіх рэгулярных войск на Данбас.

Валерый Гелецей заявіў, што "па неафіцыйных каналах расійскі бок ужо некалькі разоў пагражаў, што ў выніку працягвання супраціву, ён гатовы выкарыстаць супраць нас тактычную ядзерную зброю".

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі