На Данбасе пачаўся адвод узбраенняў

На Данбасе пачаўся адвод узбраенняў

У зоне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны 3 кастрычніка пачаўся адвод узбраенняў калібрам меншым за 100 мм. Адпаведная дамоўленасць была дасягнутая 30 верасня на перамовах трохбаковай кантактнай групы ў Мінску. Чакаецца, што гэты працэс зойме 41 дзень. Таксама ўчора ў Парыжы падчас сустрэчы лідараў “нармандскай чацвёркі” дасягнулі дамоўленасці аб вывадзе з Украіны ўсіх замежных войскаў і аб аднаўленні кантролю над дзяржаўнай мяжой.

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны сёння паведаміў пра пачатак адводу ўзбраенняў, прычым гаворка ідзе не толькі пра артылерыю, але і пра танкі і мінамёты. Паводле заявы, на якую спасылаецца УНІАН, цяпер з прадстаўнікамі маніторынгавай місіі АБСЕ ўзгадняюцца спісы ўзбраенняў, а таксама чарговасць іх адводу.

Да выканання мінскага пагаднення прыступілі і сепаратысты з “ЛНР”, а вось у “ДНР” вырашылі чакаць да 18 кастрычніка і пачнуць адвод зброі “пры ўмове, што будзе ціха”.  Пра гэта заявіў адзін з лідараў данецкіх сепаратыстаў Эдуард Басурын.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі