На будоўлю паліклінікі ў Гродне прывезлі грунт з мінамі

4 лістапада адбылося здарэнне на будаўніцтве паліклінікі ў Гродне на вуліцы Хімікаў у мікрараёне Вішнявец. Для правядзення работ па азеляненню тэрыторыі туды прывезлі грунт, у якім апынуліся мінамётныя міны часоў Другой сусветнай вайны.

Адну міну спецыялісты "Гродназеленбуду" пабачылі яшчэ ў аўтамабілі, другую знайшлі пасля таго, як высыпалі грунт на ўчастку каля паліклінікі. На месца прыехалі сапёры. Работы па добраўпарадкаванню тэрыторыі былі спыненыя. Як інфармуе БЕЛТА, міны вывезлі на палігон і знішчылі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі