На Брэстчыне трапіў у аварыю яшчэ адзін аўтобус з турыстамі (фота)

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", каля 14.30 на 5 кіламетры ад Камянецкага кола турыстычны аўтобус рэзка занесла, ён цудам не перакуліўся, і з'ехаў у кювет. Як растлумачыў кіроўца, моцна падзьмуў вецер, і ён не змог утрымаць машыну на трасе.



Украінскі аўтобус з дзецьмі ехаў з Луцку на экскурсію ў Белавежскую пушчу. У выніку аварыі ніхто не пацярпеў, пасажыры самастойна пакінулі аўтобус.



Нагадаем, што ў той жа дзень у Камянецкім раёне перакуліўся аўтобус, які таксама ехаў у кірунку Белавежскай пушчы. У момант здарэння ў ім знаходзіліся 16 дарослых і 12 дзяцей. Паводле папярэдніх дадзеных, пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей-школьнікаў, аднак, на шчасце, сур'ёзных траўмаў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі