На Брэстчыне праходзіць аўтапрабег на рэтрааўтамабілях

Аўтапрабег на тэтрааўтамабілях стартаваў раніцай 13 кастрычніка ў Брэсце. У ім удзельнічаюць чатыры аўтамабілі - "Опель-Адам" (1935 года выпуска), "BMW-320" (1936-га), "ГАЗ-69" (1967-га) і "Масквіч-403" (1968-га).
Яны мусяць праехаць больш за 350 кіламетраў па маршруце Кобрын - Бяроза - Пружаны - Белавежская пушча - Камянец - Брэст.

Паводле словаў кіраўніка брэсцкага клуба аматараў рэтрааўтамабіляў "Адам" Ігара Стукалава, такое раллі праводзіцца ўпершыню. Яго мэта - папулярызацыя ўнутранага турызму ды прэзентацыя клуба аматараў рэтрааўтамабіляў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі