На Браншчыне разбіўся бусік з беларусамі, адзін чалавек загінуў
![На Браншчыне разбіўся бусік з беларусамі, адзін чалавек загінуў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bransk-0212.jpg.webp?itok=NXgT5kj4)
1 снежня ў Бранскай вобласці Расіі адбылася аўтааварыя з мікрааўтобусам, у якім ехалі беларусы. Адзін пасажыр загінуў, яшчэ два трапілі ў лякарню.
Кіроўца Volkswagen Transporter выехаў на ўзбочыну дарогі і ўрэзаўся ў электрычную апору. Ад удару машына з'ехала ў кювет і перакулілася.
Паводле звестак паліцыі, мікрааўтобус не быў рэйсавым. "Загінулы і пацярпелыя — грамадзяне Беларусі, вярталіся дадому з Масквы. Аўтобус не рэйсавы, гэта прыватны транспарт", — паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу пракуратуры.
Паліцыя пачала крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.
![На Браншчыне разбіўся бусік з беларусамі, адзін чалавек загінуў](/sites/default/files/paragraphs/image/bransk-0212-2.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.