Вы тут

На "Беларуськаліі" міліцыя затрымала 22 чалавекі

Пратэстоўцы і міліцыя / @stachkom

21 верасня ў Салігорску на "Беларуськаліі" міліцыя затрымала 22 чалавекі, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на прэс-службу УУС Мінскай вобласці. Іх могуць прыцягнуць да адказнасці за ўдзел у "несанкцыянаванай акцыі". Па звестках страйкама "Беларуськалія", ім пагражае "мінімум 3 сутак [адміністрацыйнага арышту]".

Згаданыя людзі выйшлі падтрымаць шахцёра Алега Кудзёлку, які раніцай у панядзелак адмаўляўся падымацца з шахты — абвясціў бестэрміновы страйк з палітычнымі патрабаваннямі. Аднак яго адтуль паднялі на паверхню і завезлі ў псіханеўралагічны дыспансер, адкуль пасля выпусцілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.