Шахцёра Алегу Кудзёлку выпусцілі з дыспансера

Шахцёра Алегу Кудзёлку выпусцілі з дыспансера

Шахцёра Алега Кудзёлку выпусцілі з псіханеўралагічнага дыспансера, куды яго даставілі з шахты. 

Страйковец прыехаў дадому пераапрануцца. Пазней мусіць з'явіцца ў РАУС на агляд, перадае "Белсат". 

Па словах Кудзёлкі, ён не прымацоўваўся ў шахце кайданкамі. З міліцыянтамі пагадзіўся пайсці сам. У дыспансер праверылі, ці не знаходзіцца ён у стане алкагольнага ап’янення.

Як распавядала Еўрарадыё, зранку 21 верасня Алег Кудзёлка абвясціў у шахце бестэрміновы страйк з палітычнымі патрабаваннямі. Пазней яго вывелі з шахты. А шахцёраў, якія прыйшлі яго падтрымаць, — затрымалі і завезлі ў Салігорскі РАУС. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі