На беларуска-ўкраінскай мяжы ўкраінцы затрымалі 17 іншаземцаў

Украіна ўмацоўвае мяжу з Беларуссю / t.me/tymoshenko_kyrylo
Украіна ўмацоўвае мяжу з Беларуссю / t.me/tymoshenko_kyrylo

Ад пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ў Ровенскай вобласці на мяжы з Беларуссю затрымалі 17 замежнікаў. Гэта грамадзяне Беларусі, Расіі, Пакістана ды Індыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль, перадае Радыё "Свабода".

Двух грамадзян — Беларусі і Расіі — выдварылі з тэрыторыі Украіны, бо яны не змаглі дакладна патлумачыць прычыну і мэту незаконнага перасячэння мяжы. Коваль не выключае, што гэта маглі быць разведчыкі, якія шукалі слабыя месцы на мяжы для прыходу дыверсійна-разведвальных груп.

Астатнія грамадзяне Беларусі і Расіі, якія нелегальна перайшлі праз мяжу, цяпер або ваююць на баку Украіны, або праходзяць падрыхтоўку да службы ва Узброеных сілах Украіны.

Колькасць гэтых добраахвотнікаў кіраўнік Ровенскай адміністрацыі не назваў. Можна меркаваць, што гаворка ідзе пра 11 чалавек, бо ў лагеры для ўцекачоў, па словах Коваля, знаходзяцца шасцёра грамадзян Пакістана ды Індыі, таксама затрыманых пры нелегальным пераходзе беларуска-ўкраінскай мяжы.

Дарэчы, Цэнтр нацыянальнага супраціву 6 снежня заявіў, што беларускія памежнікі наўмысна адпраўляюць уцекачоў з Ірана і Пакістана на ўкраінскую мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі