На баранавіцкім вакзале знайшлі "нічыйную" партыю абутку амаль на $25 тысяч

Партыю абутку на 53 мільёны рублёў (амаль 25 тысяч долараў) затрымалі і канфіскавалі супрацоўнікі баранавіцкага АБЭЗ на транспарце сумесна з работнікамі КДБ і падаткавікамі.  Пяць торбаў з мужчынскім і жаночым абуткам - усяго 300 пар вытворчасці Польшчы і Італіі - было знойдзена супрацоўнікамі сілавых структур на платформе станцыі "Баранавічы-Цэнтральныя".

Ніхто з людзей, якія былі на платформе, не прызнаўся, што абутак належыць яму. Аператыўнікі лічаць, што партыю збіраліся везці ў Маскву. Увесь канфіскаваны тавар накіраваны ў мясцовы гандлёвы дом "Вясёлка" для рэалізацыі, а справа перададзена ў суд.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі