На 18 лістапада Ірак запланаваў першы вывазны рэйс з Беларусі

На 18 лістапада Ірак запланаваў першы вывазны рэйс з Беларусі

На 18 лістапада ўлады Ірака запланавалі першы спецыяльны вывазны рэйс з Беларусі для сваіх грамадзян. Яны павязуць дадому мігрантаў, не змаглі трапіць у краіны Еўрасаюза.

"Першы вывазны рэйс для іракцаў з Беларусі запланаваны на 18 лістапада",паведамляе Нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва Ірака.

Раней улады Ірака прыпынілі прамыя рэйсы ў Беларусь, а таксама закрылі два ганаровыя консульствы нашай краіны. 

15 лістапада прадстаўнікі Еўрасаюза абмяркуюць санкцыі супраць фізічных асобаў і кампаній, датычных да мігранцкага крызісу на мяжы Беларусі і краін ЕС. Пад пагрозай санкцый розныя авіякампаніі з Блізкага Усходу або спынілі палёты ў Беларусь, або перасталі пускаць на борт грамадзян Сірыі, Ірака і Емена.

Як вядома, на беларуска-польскай мяжы сітуацыя рэзка абвастрылася 8 лістапада: каля памежнага пераходу Брузгі-Кузніца ўзнік вялікі лагер мігрантаў — прыкладна дзве тысячы чалавек, пераважна гэта курды з Ірака. Яны зрабілі некалькі спробаў штурмам узяць польскую мяжу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі