МЗС: Сярод баевікоў "Ісламскай дзяржавы" ў Егіпце грамадзян Беларусі няма

Грамадзян Беларусі няма сярод затрыманых у Егіпце баевікоў тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава". Пра гэта заяўляе Міністэрства замежных спраў нашай краіны.

"Паводле інфармацыі, атрыманай ад праваахоўных органаў Егіпта, сярод затрыманых няма грамадзян Беларусі", — перадае БЕЛТА паведамленне МЗС.

Нагадаем, што раней у СМІ з'явіліся паведамленні пра шэсць баевікоў "Ісламскай дзяржавы", затрыманых спецслужбамі Егіпта. Адзначалася, што сярод іх нібыта ёсць грамадзяне Арменіі, Беларусі, Сербіі, Ірана, Таджыкістана і Егіпта. Па звестках егіпецкіх спецслужбаў, гэтыя баевікі рыхтавалі тэракты ў турыстычнай зоне.

Як інфармавала Еўрарадыё, МЗС Беларусі пачало правяраць гэтую інфармацыю адразу пасля яе з'яўлення.

Фота: sputnik.by