МЗС Беларусі: Спадзяемся, што ЗША пашыраць працу консульства ў Мінску

МЗС Беларусі: Спадзяемся, што ЗША пашыраць працу консульства ў Мінску

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі са шкадаваннем успрынялі інфармацыю, што амбасада ЗША ў Расіі спыніла прыём дакументаў на афармленне візаў для грамадзян Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце МЗС

Як перадавала Еўрарадыё, з 23 жніўня амерыканскія прадстаўніцтвы ў Расіі прыпыняюць выдачу неіміграцыйных візаў. Амбасада ў Маскве і консульства ў Санкт-Пецярбургу не будуць прымаць заявы на візы ад грамадзянаў Беларусі. Гэта ўсё звязана з тым, што Расія значна скараціла колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі Злучаных Штатаў. Беларусам параілі падаваць заявы на амерыканскія візы ў Кіеве, Вільні, Варшаве. 

"Спадзяемся, што, прыняўшы сённяшняе рашэнне, амерыканскі бок знойдзе магчымасць пашырыць працу консульскага аддзела сваёй амбасады ў Мінску. Упэўненыя, што прадастаўленне грамадзянам Беларусі магчымасці афармляць візы ў ЗША без выезду ў сумежныя краіны садзейнічала б пашырэнню міжасабовых кантактаў, а таксама развіццю супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", — заявіў з гэтай нагоды прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Ён выказаў сум з нагоды таго, што ўксладненне адносінаў паміж Расіяй і Злучанымі Штатамі негатыўна адбіваюцца на простых беларусах. Дыпламат выказаў надзею на хуткую нармалізацыю расійска-амерыканскіх адносін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі