Амбасада ЗША ў Маскве не будзе прымаць заявы на візы ад грамадзян Беларусі

Амбасада ЗША ў Маскве не будзе прымаць заявы на візы ад грамадзян Беларусі

Амбасада ЗША ў Маскве і консульства ў Санкт-Пецярбурзе не будзе прымаць заявы на атрыманне віз ад грамадзян Беларусі. Адзначаецца, што сумоўі з тымі беларусамі, якія раней падавалі заяву на атрыманне неіміграцыйнай візы і ўжо аплацілі конкульскі збор, перанясуць на іншыя даты (будзе дасланае паведамленне на электронную пошту). Амерыканскія дыпламаты раяць грамадзянам нашай краіны звяртацца ў амбасады ЗША ў Кіеве, Варшаве і Вільні.

Як вядома, Расія істотна абмежавала колькасць супрацоўнікаў дыпламатычнай місіі Злучаных Штатаў у Расійскай Федэрацыі. З-за гэтага з 23 жніўня прыпыняецца працэдура выдачы неіміграцыйных віз. Пазней яе адновяць, але ў значна скарочаным аб’ёме. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі