МЗС Беларусі выступіў з заявай наконт акцыі расійскіх радыкалаў у Мінску

МЗС Беларусі выступіў з заявай наконт акцыі расійскіх радыкалаў у Мінску

Міністэрства замежных спраў Беларусі прыняло заяву наконт акцыі расійскіх радыкалаў у Мінску. Як паведамляла Еўрарадыё, група маладых людзей спрабавала сарваць у беларускай сталіцы прэс-канферэнцыю спецпрадстаўніка АБСЕ Марціна Сайдзіка. Пасля пасяджэння ў "Прэзідэнт-гатэлі" трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, Сайдзік выходзіў да прэсы. У гэты момант невядомыя пачалі выкрыкваць лозунгі, у тым ліку і абразы на адрас прэзідэнта Украіны, раскідваць лістоўкі. Спецпрадстаўнік АБСЕ сышоў і вярнуўся пазней, прэс-канфрэнцыя адбылася. Сайдзік правакацыю не каментаваў, але падзякаваў журналістам за цярпенне.

У заяве МЗС Беларусі адзначаецца, што акцыю правяла група асобаў, якія мелі дакументы грамадзян Расійскай Федэрацыі, пасведчанні журналістаў (у прыватнасці выдання "Русская планета"). Сцвярджаецца, што з месца правядзення мерапрыемства іх выдалілі прадстаўнікі праваахоўных органаў.

"Прэс-служба МЗС Беларусі расцэньвае дадзенае дзеянне як свядомую правакацыю, накіраваную на зрыў перамоўнага працэсу і дыскрэдытацыю Мінскай перамоўнай пляцоўкі", — адзначаецца ў заяве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі