Вы тут

МЗС: Беларусь зацікаўлена абмяркоўваць практычную эканоміку на пляцоўцы ШАС

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас / БелТА

Беларусь зацікаўлена абмяркоўваць практычныя эканамічныя пытанні на пляцоўцы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Па словах намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса, у краіне разумеюць, што "ШАС — гэта вялікая геапалітычная, эканамічная і гуманітарная прастора". У арганізацыю ўваходзяць дзяржавы, якія маюць важную ролю ў міжнародных адносінах. І ў Беларусі з імі таксама "вельмі цесныя сувязі", кажа намеснік міністра. Ён таксама падкрэсліў, што ў Беларусі хочуць, каб ШАС была не проста форумам для сустрэч на высокім узроўні, а прыносіла карысць грамадству. Наша краіна гатовая абмяркоўваць практычныя эканамічныя пытанні.

Як кажа Андрэй Дапкюнас, Беларусь у статусе назіральніка вылучае шэраг ініцыятыў для далейшай паспяховай работы ШАС. Ён адзначыў, што ў сакратарыяце арганізацыі зацікаўлены ў далейшым супрацоўніцтве з Беларуссю.

Статус назіральніка пры ШАС Беларусь атрымала ў 2015 годзе, нагадвае БелТА.

 

 

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".