Мясніковіч стаў прэм’ер-міністрам, а Давыдзька замяніў Зімоўскага
Кіраўнік перадвыбарчага штаба Лукашэнкі Аляксандр Радзькоў будзе працаваць замест Наталлі Пяткевіч. Кіраўнік Акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі. Чарговыя кадравыя перастаноўкі правёў сёння Аляксандр Лукашэнка. Так, Аляксандр Зімоўскі звольнены з пасады кіраўніка Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. На яго месца прызначаны былы гендырэктар Купалаўскага тэатра, а цяпер дэпутат Генадзь Давыдзька. Першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта замест Наталлі Пяткевіч стаў кіраўнік перадвыбарчага штабу Лукашэнкі Аляксандр Радзькоў. Дагэтуль ён узначальваў міністэрства адукацыі. Дзяржкантроль узначаліў губернатар Гомельскай вобласці Аляксандр Якабсон, перадае БЕЛТА.