Мядзведзеў не прагназуе новага абвастрэння адносін з Беларуссю з-за малака

Расійскі прэзідэнт Дзмітры Мядзведзеў лічыць, што "малочная вайна" з Беларуссю закончаная і новага абвастрэння сітуацыі не будзе. Як паведамляе "Інтэрфакс", у інтэрв'ю расійскаму Першаму тэлеканалу Мядзведзеў заявіў, што яго крыху збянтэжыла рэакцыя Беларусі на падзеі. "Сітуацыя ж абсалютна простая. Трэба гандляваць цывілізавана, нават такім блізкім, братэрскім краінам, як Расія і Беларусь", — заявіў расійскі кіраўнік.

Акрамя таго Мядзведзеў адзначыў, што расійскі рынак вялікі, але не бязмежны: "У нас ёсць свае вытворцы, якія для нас усё адно даражэйшыя, чым усе астатнія, якія б цёплыя і братэрскія пачуцці мы ні мелі да беларускіх партнёраў, да беларускіх аграрыяў".

Адказваючы на пытанне, ці можна лічыць, што вострая сітуацыя развязаная, прэзідэнт Расіі сказаў: "У мяне, у кожным разе, няма падставаў лічыць, што павінна быць нейкае абвастрэнне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі