МВФ палепшыў прагноз па росце эканомікі Беларусі

МВФ палепшыў прагноз па росце эканомікі Беларусі

Міжнародны валютны фонд палепшыў прагноз па росце эканомікі Беларусі. Раней аналітыкі фонду прагназавалі, што ВУП сёлета вырасце на 0,7%, цяпер жа — на 2,8%. Аднак на 2019 год прагназуецца рост ВУП на 2,4%. Што да інфляцыі, дык на 2018 і 2019 гады называецца 6% (на такую лічбу арыентуецца і ўрад). Такія лічбы ўтрымлівае новы агляд МВФ “Перспектывы сусветнай эканомікі”.

Як вядома, ужо некалькі гадоў Беларусь спрабуе атрымаць ад МВФ чарговы крэдыт. Аднак улады нашай краіны не гатовыя выканаць усе ўмовы, якія ставяць прадстаўнікі фонду (напрыклад, павышэнне ўзроўню кампенсацыі насельніцтвам выдаткаў на паслугі ЖКГ).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі