МВФ бачыць рызыкі новай дэвальвацыі ў Беларусі
![МВФ бачыць рызыкі новай дэвальвацыі ў Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/c637504fc510a1f3b24219acb3270ee0.jpg.webp?itok=4BRPQKeY)
Міжнародны валютны фонд бачыць рызыкі новай дэвальвацыі ў Беларусі. Пра гэта 28 сакавіка ў Мінску на канферэнцыі агенцтва Fitch Ratings, прысвечанай макраэканамічнай сітуацыі і банкаўскаму сектару нашай краіны, заявіў Бас Бакер. Ён — старэйшы рэгіянальны пастаянны прадстаўнік у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Еўрапейскага дэпартамента фонду.
“Нядаўна мы прадставілі новую справаздачу персаналу фонду па Беларусі, — цытуе словы Бакера primepress.by. — Мы адзначаем, што рэзервы знаходзяцца на нізкім узроўні, патрэба ў валюце знаходзіцца на высокім узроўні. Гэта ўяўляе сабой праблему і можа выклікаць новую дэвальвацыю, паколькі даларызацыя ў Беларусі знаходзіцца на высокім узроўні”.
МВФ ацэньвае, што знешні доўг беларускай дзяржавы разам з дзяржаўнымі гарантыямі, выдадзеных прадпрыемствам, складае 51% ВУП (на 1 лютага 2018-га ён складаў 17,9 млрд долараў). Пры адсутнасці “рашучых мер па рэфармаванні эканомікі” ён можа стварыць праблемы ў фінансавым і банкаўскім сектарах, адзначыў прадстаўнік фонду.