Музыкі з Naviband зрабілі пародыю на італьянскага канкурсанта Еўрабачання
![Музыкі з Naviband зрабілі пародыю на італьянскага канкурсанта Еўрабачання](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/navi-1205.jpg.webp?itok=SRxlIeJ9)
Музыкі з гурта Naviband зрабілі пародыю на спевака Франчэска Габані — канкурсанта ад Італіі на Еўрабачанні-2017. Свой нумар Арцём і Ксюша ахарактарызавалі як "піжамны кавер".
Габані лічыцца адным з фаварытаў сёлетняга конкурсу. У подпісе да свайго роліка беларускія музыкі заявілі: "Франчэска Габані, мы не баімся вас!"