Музыка Павел Аракелян распавёў, чаму больш не працуе фітнес-трэнерам

Павел Аракелян / Еўрарадыё
Павел Аракелян / Еўрарадыё

Саксафаніст і ўдзельнік праекта "Крамбамбуля" Павел Аракелян пакінуў працу фітнес-трэнера яшчэ ў мінулым жніўні. Да гэтага працаваў у адным з мінскіх фітнес-клубаў.

"Пасля 9 жніўня, як і многім, жыць ранейшым жыццём стала немагчыма. Па-іншаму глядзіш на рэчы. Са жніўня закінуў працу фітнес-трэнера:​ вакол катуюць і забіваюць, а тут людзі працягваюць мацаваць попы і біцэпсы, як быццам нічога і не было", — распавёў ён.

Паводле яго слоў, ён пакінуў працу фітнес-трэнера яшчэ і таму, што стаў прысвячаць час іншым заняткам.

Музыка прызнаецца, што не меў ілюзій перад выбарамі 2020-га года — "прадчуваў, што ўсё скончыцца як заўсёды, то-бок дрэнна". Тым не менш, кажа, падтрымліваў альтэрнатыўных кандыдатаў і рабіў усё магчымае. Мінулай восенню ён даваў дваровыя канцэрты, быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак.

Ён здзіўлены, што людзі заўважылі несправядлівасць і жорсткасць улады толькі ў 2020-м, хоць рэжым быў такі заўсёды. На яго думку, калі б большасць людзей ўключылася ў гэтую барацьбу раней, "гэта магло б прынесці лепшы вынік".

Пра тое, чаму ён лічыць беларусаў сваім народам, а песні піша выключна па-беларуску, у мінулым снежні Павел Аракелян распавядаў у праграме "ідэі Х" на Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі