Вы тут

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе стартавала ў адборы Еўра з перамогі

Беларусь — Нарвегія / handball.by

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе стартавала ў адборы Еўра-2022 з перамогі. 5 студзеня дружына Юрыя Шаўцова перамагла ў мінскім палацы спорту "Уручча" каманду Нарвегіі — 33:25 (17:10). Найлепшым бамбардзірам у беларускай зборнай быў Уладзіслаў Кулеш — 7 мячоў. Іншую статыстыку можна пабачыць тут.

Зборная Беларусі стала лідарам 6-й адборачнай групы, у яе 2 ачкі. У нарвежцаў таксама 2 ачкі, але пасля двух паядынкаў. У зборных Латвіі і Італіі пакуль ачкоў няма.

8 студзеня беларусы згуляюць са зборнай Нарвегіі ў гасцях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.