Мужчыну вярнулі барсетку, якую ён пакінуў у банку, але зніклі 700 долараў

Каля 13-й гадзіны ў зале абслугоўвання наведвальнікаў цэнтра банкаўскіх паслуг філіяла “Беларусбанка” на прылаўку каля касы 57-гадовы жыхар Вілейкі забыўся сваю барсетку. Неўзабаве пра гэта ўспомніў ды вярнуўся ў банк. Але яго барсетку ўжо знайшлі людзі і перадалі адміністратару.



Аднак пры праверцы барсеткі, гаспадар убачыў, што адтуль знікла 700 долараў. 14 кастрычніка пасля праведзенай праверкі распачалі крымінальную справу за крадзеж, паведамляе "Рэгіянальная газета".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі