Вы тут

Мужчына, які прыйшоў у мінскую краму без маскі, заплаціць штраф

У краме падчас пандэміі каранавіруса / БЕЛТА

Мужчына, які прыйшоў у мінскую краму без ахоўнай маскі, заплаціць штраф — 232 рублі. Суд пакараў яго за "дробнае хуліганства" і "непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка пры выкананні", паведамляе TUT.by.

Здарэнне адбылося яшчэ ў канцы снежня. Мужчына зайшоў у Green каля станцыі метро "Каменная горка". Калі ён хацеў расплаціцца за пакупку на касе, касірка адмовілася яго аслугоўваць з-за адсутнасці ахоўнай маскі. У выніку працяглай дыскусіі выклікалі міліцыю і на пакупніка склалі два пратаколы — крама спасылалася на пастанову Мінгарвыканкама аб абавязковым масачным рэжыме. Мужчына з гэтым не пагадзіўся, лічыць, што крама можа толькі рэкамендаваць выкарыстоўваць маску. Адміністрацыйную справу ў студзені разглядаў суд Фрунзенскага раёна сталіцы. Яго рашэнне пакупнік збіраецца абскардзіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.