МУС Украіны: з боку Беларусі могуць ісці дыверсанты, якія валодаюць украінскай

Блок-пост у Кіеве / фота ілюстрацыйнае, тэлеграм-канал Кіеўскай гарадской рады
Блок-пост у Кіеве / фота ілюстрацыйнае, тэлеграм-канал Кіеўскай гарадской рады

Украіна максімальнае ўзмацніла контрвыведніцкі рэжым на мяжы з Беларуссю, расказаў у інтэрв'ю ўкраінскаму выданню “Тэлеграф” першы намеснік кіраўніка МУС Украіны Яўген Енін.

У памежных рэгіёнах было створана каля сотні дадатковых блок-пастоў. Апроч таго, МУС распрацоўвае адмысловыя аперацыі, скіраваныя на “адпрацоўку падазроных элементаў сярод мясцовага насельніцтва”. Шукаюць у тым ліку вайскоўцаў Расіі, якія здолелі застацца на вызваленых тэрыторыях.

“Мы прапрацоўваем велізарныя масівы аператыўнай інфармацыі, скіраваныя на пошук калабарантаў, шукаем схованкі са зброяй, шукаем патэнцыйных прыхільнікаў расійскай улады сярод украінскага насельніцтва. Як ні дзіўна, але нават на вызваленых ад акупанта тэрыторыях”, — кажа Енін.

Партнёрскія выведкі падаюць у МУС інфармацыю пра тое, што з боку Беларусі ва Украіну могуць заходзіць дыверсійныя групы. Яны могуць займацца аналізам руху транспарту, вывучаць ровень абсталяванасці інжынерных збудаванняў, шукаць саўдзельнікаў сярод мясцовага насельніцтва.

“Яны ўжо не заходзяць з расійскімі мабільнымі карткамі. Часам яны нават могуць валодаць ўкраінскай мовай, бо прадстаўнікоў ДВГ могуць падбіраць сярод жыхароў часова акупаваных тэрыторый на ўсходзе. Але ўсе роўна яны выдаюць сябе”, — расказвае Енін.

На гарачую лінію ў першыя месяцы вайны ад мясцовых жыхароў паступіла ўжо больш за 3 млн мільёнаў званкоў — яны паведамляюць пра ўсіх падазроных людзей.
 

Ці чакаць паўнамасштабнага ўварвання з боку Беларусі?

“Па ўсіх законах вайны Беларусь ужо даўно далучылася да вайсковай агрэсіі. Але роля Беларусі можа быць яшчэ больш актыўнай. Беларускі дыктатар усяляк унікае больш актыўнага ўцягнення ў расійскую вайну супраць Украіны. Але нам не патрэбна супакойваць сябе, што яму гэта атрымоўваецца бясконца. Мы не выключаем, што Расія можа даціснуць Беларусь і менавіта таму мы павінны выходзіць з горшых сцэнараў”, — кажа Енін.

Надоечы ў Інстытуце вывучэнні вайны заявілі, што Беларусь наўрад ці пойдзе на поўнамаштабнае далучэнне да вайны з Украінай. Першае, у беларускага войска недастаткова для гэтага рэсурсаў. Другое, гэта можа паставіць пад пагрозу бяспеку ў краіне, што не на руку Аляксандру Лукашэнку.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі