МУС: пасля выбараў у Беларусі было 1750 злачынстваў, звязаных з беспарадкамі

МУС: пасля выбараў у Беларусі было 1750 злачынстваў, звязаных з беспарадкамі

Пасля прэзідэнцкіх выбараў жніўня 2020-га ў Беларусі было здзейснена 1750 злачынстваў, "звязаных з масавымі беспарадкамі, пагрозамі, супраціўленнем праваахоўнікам". Як паведамляе прэс-служба МУС, пра гэта ў пятніцу заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч. Паводле яго слоў, 667 злачынстваў здзейснены ў дачыненні супрацоўнікаў міліцыі. Зарэгістраваны 161 выпадак дзеянняў "партызанаў" на чыгунцы.

У МУС падлічылі, што ў акцыях пратэсту прынялі ўдзел больш за 1200 падлеткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі