МУС дадало ў спіс нацысцкай сімволікі лозунг "Жыве Беларусь"

Лозунг "Жыве Беларусь" цяпер лічыцца нацысцкай сімволікай / Еўрарадыё
Лозунг "Жыве Беларусь" цяпер лічыцца нацысцкай сімволікай / Еўрарадыё

Лозунг "Жыве Беларусь!" унесены ў спіс нацысцкай сімволікі. Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства ўнутраных спраў.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове №271 ад 28 кастрычніка, якая зацвярджае пералік арганізацый ды іншых структур, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі. Прынятая яна дзеля выканання закона "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму".

У дакуменце гаворыцца, што "Жыве Беларусь" і адказ "Жыве" — гэта калабарацыйнае прывітанне. Яно, як сцвярджаецца, "з'яўляецца сімвалам 13-га Беларускага паліцэйскага батальёну пры СД і 30-й грэнадзёрскай (пяхотнай) дывізіі Вафэн-СС (руская №2, яна ж — беларуская №1)".

Актыўнае змаганне супраць нацыянальнай сімволікі і лозунгаў рэжым Лукашэнкі вядзе з 2020 года. Улады спрабуюць ачарніць сімвалы пратэсту любымі спосабамі. Выкарыстанне сімволікі пагражае сур'ёзнымі карамі.

У пералік арганізацый дабаўленая 30-я грэнадзёрская (пяхотная) дывізія Вафен-СС. Гаворыцца, што складалася яна пераважна з былых байцоў Беларускай Краёвай Абароны і выкарыстоўвалася ў антыпартызанскіх аперацыях. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі