МУС абвяргае інфармацыю пра дэпартацыю расійскіх журналістаў

Міністэрства ўнутраных справаў абвергла інфармацыю пра затрыманне ў Мінску і дэпартацыю зь Беларусі здымачнай групы расейскай тэлекампаніі НТВ.

Прадстаўнік прэс-службы МУС паведаміў "РИА Новости", што афіцыйных звестак у зводках МУС пра затрыманне расійскіх журналістаў няма.

Прадстаўніца прэс-службы НТВ паведаміла, што журналісты знаходзяцца ў Маскве. Іншых падрабязнасцяў не паведамілі.

Радыё Свабода