Мукі і грэчкі засталося "на тры дні": чаму Беларусь абмяжоўвае экспарт

Вываз грэчкі з ЕАЭС абмежаваны да канца лета
Вываз грэчкі з ЕАЭС абмежаваны да канца лета

Праз пагрозу дэфіцыту на ўнутраным рынку Беларусь абмежавала экспарт мукі з пшаніцы мяккай і спельты, круп грубага памолу з грэчкі, грэцкага збожжа ачышчанага і гатовых прадуктаў з грэчкі.

У МАРГ тлумачаць, што прычынай таму некалькі фактараў.

— Гэта і эпідэміялагічная сітуацыя, якая ўплывае на лагістыку паставак перш за ўсё харчовых тавараў. Гэта адбілася на харчовай бяспецы шэрагу дзяржаў. І адпаведна, не самым лепшым чынам адбілася на ўзаемных пастаўках некаторых відаў тавараў. Таксама абмежаванне звязанае з ураджайнасцю ў сумежных дзяржавах і з аб'ёмамі вытворчасці ў нас у краіне, — кажа намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і прымянення мер нетарыфнага рэгулявання МАРГ Юрый Станкевіч.

Па словах прадстаўніка МАРГ, хоць гандлёвая палітыка Беларусі звязаная з агульнай палітыкай ЕАЭС, гэтая мера аднабаковая. Гэта значыць, Беларусь незалежна ад іншых краін саюза абмежавала экспарт названых тавараў на тры месяцы. Вывозіць іх можна толькі ў рамках міжнароднай гуманітарнай дапамогі або калі яны ідуць транзітам праз Беларусь. Такое рашэнне было прынятае Саўмінам 19 ліпеня.

Раней Еўразійская эканамічная камісія абмежавала вываз грэчкі з ЕАЭС да канца лета. Нулявая квота на вываз грэчкі была ўсталяваная для Беларусі, Расіі і Арменіі. Для Казахстана — 4,2 тысячы тон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі