Моцны парывісты вецер чакаецца 21 лютага

Моцны парывісты вецер чакаецца 21 лютага

Воблачнае з праясненнем надвор'е чакаецца ў Беларусі 21 лютага, паведамляе Белгідрамет.

Уначы па паўночным усходзе краіны, а ўдзень і па паўднёва-заходніх раёнах Брэстчыны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — пераважна снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты.

Уначы слупок тэрмометра пакажа 1-6 марозу, удзень ён пакажа ад -4 да +1. Па паўднёвым захадзе ўначы будзе 0...+1, удзень чакаецца 2-4 цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі