Мобі прапануе ўсім ахвочым зняць кліпы на яго кампазіцыю "Wait For Me"

Амерыканскі дыджэй, спявак і кампазітар Мобі абвясціў конкурс на лепшае відэа на кампазіцыю "Wait For Me" з яго аднайменнага новага альбома. Прыняць удзел у спаборніцтве кліпмэйкераў, можа любы ахвочы.  Аўтар лепшага роліка атрымае пяць тысяч долараў. Удзельнікам, якія занялі другое і трэцяе месцы, дастанецца па тысячы.

Ці збіраецца Мобі паказаць публіцы ўсе кліпы-пераможцы, выканаўца не ўдакладняе.

Нагадаем, што Мобі ужо звяртаўся да дапамогі прыхільнікаў для стварэння кліпа. У 2008 годзе ён абвясціў конкурс на лепшае відэа на кампазіцыю "Ooh Yeah". Тады за перамогу ў спаборніцтве быў абвешчаны прыз у памеры дзесяці тысяч долараў.

Для таго каб стаць удзельнікам цяперашняга конкурсу на лепшы кліп да кампазіцыі "Wait For Me", неабходна зарэгістравацца на сайце Genero.tv і даслаць сваю працу да 5 красавіка. Імёны шасці фіналістаў будуць абвешчаны ужо 12 красавіка, а пераможца вызначыцца 19-га.

Паводле: lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі