МНС не правярае бяспеку ў цырках-шапіто

МНС не правярае бяспеку ў цырках-шапіто

7 верасня ў цырку-шапіто Sirius ў Заслаўі абрынулася частка глядацкіх трыбун. Пацярпелі шэсць чалавек — двое дзяцей і чацвёра дарослых. Сярод пацярпелых — цяжарная жанчына, яе даставілі ў другую радзільню Мінска.

Як патлумачылі Еўрарадыё ў прэс-службе МНС па Мінскай вобласці: няма ніякага заканадаўчага дакумента, які б прымушаў МНС у абавязковым парадку правяраць цыркі-шапіто. Гэта робіцца толькі па запыце ўзгадняючай установы. Але калі б і быў запыт з боку тых, хто ўзгадняе выступы цырка (у дадзеным выпадку Заслаўскі гарвыканкам), то спецыялісты МНС правераць толькі ў межах пажарнай бяспекі.

Па факце здарэння ў дачыненні да дырэктара распачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі