Мітрапаліт Кандрусевіч паедзе з Мінска ў Будслаў на ровары

Пілігрымка адкрые службу ў касцёле Святых Сымона і Алены ў 9.00, пасля чаго мітрапаліт дабраславіць велапаломнікаў і праедзе разам з імі на веласіпедзе пэўную частку дарогі, паведамляе БелТА. Гэтае веласіпеднае паломніцтва будзе адзінаццатым па ліку. Узрост удзельнікаў - ад 14 да 60 гадоў.

Напярэдадні з розных рэгіёнаў Беларусі ў Будслаў выправіліся пешыя пілігрымы. Будслаўскі абраз Божай Маці - адзін з найбольш шанаваных ў каталіцкай царкве і славіцца шматлікімі цудамі. Штогод да яго накіроўваюцца пілігрымы з розных куткоў Беларусі і нават з-за мяжы. У 2013 годзе Будслаў прыняў больш за 40 тысяч вернікаў з Беларусі, краін СНД і ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі