Мінжылкамгасп змагаецца з нелегальнымі хостэламі

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі увяло абмежаванне для здачы жылля ў кароткатэрміновую арэнду — не меней за 6 квадратных метраў на чалавека. Такое правіла замацаванае пастановай Савету міністраў № 446 ад 26 траўня. Як паведамілі БелаПАН у Мінжылкамгаспе, абмежаванне ўвялі для прадпрымальнікаў, якія зарабляюць на здачы жылля ў арэнду. Новае правіла павінна выключыць выкарыстанне кватэраў у якасці хостэлаў, калі прадпрымальнікі фактычна аказваюць гатэльныя паслугі. Апроч таго, пры здачы ў арэнду часткі жылога памяшкання не павінны парушацца санітарныя і тэхнічныя патрабаванні, якія выстаўляюцца да жылых памяшканняў.

Таксама ў пастанове з’явілася забарона на загрувашчванне балконаў і лоджыяў уласнікамі і наймальнікамі жылых памяшканняў, а таксама захоўванне там лёгказапальных, выбухованебяспечных, а таксама забруджвальных для паветра рэчываў.

Парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі караецца штрафам у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь для фізічнай асобы і ад 30 да 50 базавых велічынь для юрыдычнай.

Пастанова Саўміна пачала дзейнічаць 26 траўня.

Фота: bunilin.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі