Вы тут

Мінздароўя звольніла дырэктара РНПЦ "Кардыялогія": ён падтрымаў пратэсты лекараў

Аляксандр Мрочак / belta.by

27 жніўня Міністэрства аховы здароўя звольніла дырэктара РНПЦ "Кардыялогія", акадэміка Аляксандра Мрочака. Напярэдадні чыноўнікі размаўлялі з ім пра лекараў РНПЦ, якія выйшлі на акцыі пратэсту супраць гвалту. 

Сын акадэміка Дзмітрый Мрочак расказаў, што яго бацьку папрасілі звольніцца "па пагадненні бакоў", але ён адмовіўся. Тады паабяцалі знайсці прычыну. 

Аляксандру Мрочаку 67 гадоў. Ён галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя, доктар медыцынскіх навук, акадэмік НАН Беларусі. Работнікі РНПЦ "Кардыялогія" аднымі з першых далучыліся да пратэстаў супраць гвалту ў дачыненні да дэманстрантаў і склалі зварот з гэтай нагоды. Мрочак іх падтрымаў. 

Акадэмік кіраваў РНПЦ "Кардыялогія" з 2008 года. У цэнтры праводзяць праводзяць унікальныя аперацыі на сэрцы, а ў 2024 годзе плануюць запусціць цэнтр гібрыднай хірургіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.