Мінздароўя забараніла прыватным лабараторыям рабіць ПЦР-тэст на каранавірус

Чэргі на ПЦР-тэст могуь павялічыцца / Unsplash.com
Чэргі на ПЦР-тэст могуь павялічыцца / Unsplash.com

Міністэрства аховы здароўя Беларусі забараніла выкарыстоўваць платныя пасрэдніцкія паслугі па арганізацыі запісу на ПЦР-даследаванні. Такі ўказ быў падпісаны 16 ліпеня і апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Гаворка ідзе пра ПЦР-тэставанні для грамадзян, якія выязджаюць за межы Беларусі.

У дакуменце сказана, што арганізацыі дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя, якія праводзяць даследаванні на інфекцыю COVID-19 на платнай аснове, павінны заключаць дамовы менавіта з грамадзянінам, якія выязджаюць за межы краіны.

Такая ж схема будзе дзейнічаць і для тураператараў: турфірмы абавязаныя будуць падаць спіс асобаў, якія выязджаюць за межы краіны з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку,  даты вылету, даты, да якой трэба атрымаць вынікі тэстаў, дакументы, якія пацвярджаюць вылет і "іншая інфармацыя" (яна не ўдакладняецца). Дамова на аказанне платных медпаслуг павінна заключацца з кожным грамадзянінам паасобку.

Нагадаем, зараз ПЦР-даследаванні для грамадзян, якія выязджаюць за межы Рэспублікі Беларусь, праводзяць 56 лабараторый сістэмы аховы здароўя. 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі