Вы тут

Мінздароўя пацвердзіла 8 смерцяў заражаных каранавірусам у Беларусі

Скрыншот карты пацверджаных выпадкаў COVID-19 у свеце / gisanddata.maps.arcgis.com

У Беларусі па стане на 5 красавіка ў шпіталях на лячэнні з каранавіруснай інфекцыяй знаходзяцца 502 чалавекі. Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Афіцыйна пацверджана смерць 8 пацыентаў, у якіх раней выявілі COVID-19.

Ачунялі 52 тых, хто захварэў каранавіруснай інфекцыяй. Такім чынам, агульная колькасць інфіцыраваных каранавірусам ў Беларусі дасягнула 562 чалавек. За мінулыя суткі прыбавілася 122 выпадка захворвання на COVID-19.

"У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме", — адзначылі ў Мінздароўя і дадалі, што ў тых, хто памёр, акрамя каранавіруснай інфекцыі былі шматлікія хранічныя захворванні.

Напярэдадні Мінздароўя паведамляла, што, па даных на 4 красавіка, у Беларусі было 440 выяўленых выпадкаў каранавіруса, 5 памерлых і 41 ачунялы пацыент.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.