Мінздароўя назвала колькасць цалкам вакцынаваных беларусаў

Больш за ўсё прышчапілася чалавек у Мінску, менш за ўсё — у Віцебскай вобласці / sb.by​
Больш за ўсё прышчапілася чалавек у Мінску, менш за ўсё — у Віцебскай вобласці / sb.by​

Больш за 2 898 000 беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19, пры гэтым звыш 3 651 000 грамадзян краіны атрымалі першую дозу вакцыны, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў чацвер.

На гэтым тыдні Міністэрства таксама расказала пра тэмпы вакцынацыі ў сталіцы і рэгіёнах краіны. Больш за ўсё цалкам вакцынаваных налічваецца ў Мінску, на другім месцы — Гомельская вобласць, на трэцім — Брэсцкая. Пры гэтым менш за ўсё цалкам прышчэпленых грамадзян налічваецца ў Віцебскай вобласці.

Як паведамляла Еўрарадыё, Міністэрства аховы здароўя заявіла пра неабходнасць вакцынаваць ад каранавіруса не менш за 60% грамадзян. У міністэрстве чакаюць, што да канца года прышчэпку ад COVID-19 зробяць 5 мільёнаў беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі