Мінздароўя хоча ўвесці ўзроставы цэнз на продаж алкаголю — 21 год

Мінздароўя хоча ўвесці ўзроставы цэнз на продаж алкаголю — 21 год

Большасць органаў дзяржаўнага кіравання падтрымліваюць забарону на продаж алкаголю асобам да 21 года. Пра гэта гаворыцца ў адказе, які першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч даў на масавы зварот грамадзян.

Чыноўнік адзначае, што Мінздароўя неаднаразова выступала за абмежаванне часу і колькасці месцаў, дзе прадаюць алкаголь. Таксама ведамства прапановала забараніць продаж алкаголю да 21 года і абмежаваць рэкламу моцных напояў і піва.

Па словах Піневіча, падобныя ініцыятывы ўключаныя ў падпраграму "Папярэджанне і пераадоленне п'янства і алкагалізму" Дзяржаўнай праграмы на 2016-2020 гады.

Для барацьбы з п'янствам там прадугледжаныя такія меры: 

стварыць у населеных пунктах, на тэрыторыі паркаў культуры і адпачынку зон, свабодных ад гандлю алкагольнымі, слабаалкагольнымі напоямі і півам;

прапанаваць цалкам забараніць рэкламу слабаалкагольных напояў і піва ў СМІ, на радыё і тэлебачанні;

вывучыць мэтазгоднасць колькасці крам, якія прадаюць алкаголь, — не больш за адну на 5000 чалавек;

прапанаваць забарону рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі па-за ізаляванымі аддзеламі ў крамах плошчай ад 1500 квадратных метраў.

Пакуль што няма звестак, каб хаця б якая-небудзь з гэтых мер была ажыццёўленая. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі