Вы тут

Мінюст заявіў пра законнасць інаўгурацыі Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

Міністэрства юстыцыі заявіла, што інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі прайшла ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі беларускіх законаў, перадае РІА "Новости". 

Таксама ў Мінюсце падкрэслілі, што беларускія законы не абавязваюць запрашаць на інаўгурацыю прадстаўнікоў замежнага дыпкорпусу. 

Як распавядала Еўрарадыё, на раптоўную інаўгурацыю Лукашэнкі сёння не запрасілі ніводнага замежнага амбасадара — нават расійскага. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.