Мінуў першы дзень найбуйнейшага еўрапэйскага фэсту - Сігіт

Людзей вельмі шмат: варта адзначыць, што квіткі на кемпінг былі раскупленыя ўжо за два тыдні перад пачаткам фестывалю.
Калі казаць пра арганізацыю, дык непаўторна тое, што тут няма адмысловай намётавай пляцоўкі, а ўвесь фэст (разам з намётамі між сцэнічных пляцовак) месціцца на выспе. У першы дзень Сігіта зайграў брытанскі гурт Nitzer Ebb, які грае ў стылі электра-індастрыял. Апошнімі на канцэрце ў аўторак вельмі яскрава зайгралі этна-панкі з Францыі - суперзоркі Manu Chao.

Усе з вялікім нецярпеннем чакалі іх выступу, а калі падчас выступу на ўсёй выспе раптам знікла электрычнасць, сітуацыю ўратавалі фаны, якія быццам не звярнулі ўвагі на адсутнасць музыкі і працягвалі спяваць прыпеў. Пасля ўключэння святла музыкі гралі з патройным імпэтам!

І гэта толькі на галоўнай пляцоўцы, бо ўсяго такіх пляцовак на Сігіце каля 40, і ўсе яны тэматычныя: ёсць пляцоўкі з электроннай музыкай, з цяжкім металам і г.д. Нават была зробленая пляцоўка для крышнаітаў.

Ёсць і сумешчаныя пляцоўкі, напрыклад World Music, на якой будзе граць, між іншым, гурт “Ленінград”. Адным словам, фэст мультыкультурны — тут прадстаўленыя амаль усе музычныя кірункі і ажно 56 краінаў. А апроч таго тут ёсць тэатральныя, фільмовыя і нават спартовыя пляцоўкі.

Вельмі прыемна зазначыць, што на фэстывалі ёсць алея сцягоў, дзе сёлета ўпершыню з’явіўся і беларускі сцяг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі