Мінулай уначы ў Слуцку і Слаўгарадзе прайшлі бурлівыя залевы

Моцныя дажджы прайшлі ў Беларусі ў ноч на 30 жніўня. Як паведамілі БелаПАН у Нацыянальным гідраметэацэнтры, у Слуцку і Слаўгарадзе выпаў 31 мм ападкаў (31 літр вады на 1 квадратны метр), што складае больш за траціну месячнай нормы ў жніўні. У Касцюковічах зарэгістравана 25 мм, у Мар'інай Горцы і Клічаве - 23 мм, у Бярэзіне і Бабруйску - 22 мм.
Днём 31 жніўня ў краіне чакаецца ўзмацненне ветра да 15-18 м/с. У ноч на 1 верасня ў асобных раёнах і, у ноч на 2 верасня на ўсходзе на глебе чакаюцца замаразкі да 0-мінус 2°С.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі