Вы тут

Мінскую айцішніцу за абразу беларускай мовы аштрафавалі на 270 рублёў

Вольга Малкіна / nn.by

Мінскую айцішніцу Вольгу Малкіну аштрафавалі на 270 рублёў (10 базавых велічыняў). Адпаведнае рашэнне 17 лютага прыняў суд Партызанскага раёна Мінска. 

Афіцыйнае паведамленне Мінскага гарвыканкама апублікаваў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку апублікаваў Ігар Случак

Інцыдэнт адбыўся напрыканцы 2019 года. Малкіна, якая працавала ў EPAM, напісала ў Фэйсбуку па-руску наступнае: "Я ведаю 4 [мовы], акрамя моў праграмавання. Натуральна брыдкую белмову і не разглядала для вывучэння. Наўмысна. Сваю бы*ламову самі вучыце".

Праз нейкі час пасля гэтага кампанія EPAM паведаміла, што Малкіна ў іх ужо не працуе. У кампаніі не сталі каментаваць звальненне дзяўчыны, але адзначылі, што супрацоўнікі нават у сацсетках не павінныя парушаць этычныя нормы. 

Дарэчы, 10 базавых велічыняў — гэта максімальна магчымы штраф, які пагражаў Малкінай за абразу беларускай мовы. (Мінімальны — 4 базавыя, альбо 108 рублёў на сёння.)

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.