"Мінсктранс" паведаміў, колькі павінен каштаваць праезд, каб транспарт акупляўся

"Мінсктранс" паведаміў, колькі павінен каштаваць праезд, каб транспарт акупляўся

Каб транспарт у сталіцы акупляўся, кошт квітка трэба павысіць у два разы, кажуць у "Мінсктрансе". 

"Гэта не сакрэт: у бліжэйшых краінах, напрыклад у Прыбалтыцы, праезд каштуе 1-1,2 еўра. Нават у Расіі гадоў пяць назад праезд каштаваў прыкладна 1 долар. Сёння прыкладна такі ж кошт талона павінен быць і ў нас, каб транспарт акупляўся", — прыводзіць TUT.by словы намесніка гендырэктара прадпрыемства Віктара Тозіка.

Сёння пасажыры ў Мінску плацяць ад 40% да 50% ад сабекошту праезду. Апошні раз праезд у грамадскім транспарце ў Беларусі даражэў у лістападзе 2018 года. Але ў Мінску тады кошт квітка не павысіўся. Новы кіраўнік Мінгарвыканкама Анатоль Сівак (былы міністр транспарту) казаў, што абгрунтаванасць такога кроку трэба вывучыць. З таго час паждаражання так і не адбылося.

Па словах Тозіка, падаражанне залежыць не ад "Мінсктранса". "Мы свае прапановы падавалі яшчэ ўвосень. Напэўна, у бліжэйшы час не плануецца", — кажа чыноўнік пра магчымае падаражанне квіткоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі